Музей абароны Брэсцкай крэпасці

Паслугі для наведвальнікаў:

  • Аглядная экскурсія па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» і музею
  • Правядзенне тэматычных экскурсій
  • Наведванне дзеючых выставак
  • Выкарыстанне аўдыёгідаў
  • Экскурсія-гульня па тэрыторыі мемарыяла для навучэнцаў
  • Кіналекторыі
  • Музейна-педагагічныя заняткі

Гісторыя музея:

Музей абароны Брэсцкай крэпасці знаходзіцца ў адноўленай Паўночна-ўсходняй частцы абарончай казармы Цытадэлі, якая з'яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя. У час Вялікай Айчыннай вайны гэта баў адзін з апошніх ачагоў абароны. У 1950 г. у ходзе раскопак былі знойдзены рэшткі 34 загінуўшых байцоў, дакументы. 23 лютага 1956 г. у адноўленай казарме быў адкрыты пакой-музей, на базе якога 8 лістапада адкрылі музей. З верасня 1971 года ў складзе мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». У 2016 г. музею споўнілася 60 гадоў.